| |
|
|
“Святий – не тільки той, хто без проблем стосується заповідей, кому не трапляються проколи, хто ні в чому не сумнівається. Святим є вже той, хто прагне ним бути”. Важко знайти святого без проблем і клопотів, а навіть хвилин відчаю і зневірення. Бо святі теж були людьми з крові і плоті, теж хворіли, хотіли відпочити, було їм холодно... Але вистояли з Христом і вставали на ноги. Прагнули Неба, незважаючи на свої недоліки. Це найкращий доказ на те, що бути святим писано не тільки вибраним. Може ним стати кожен, достатньо дуже хотіти і перетворювати свої бажання у дії.
Джерело: eSPe – католицький квартальник, nr 48, вересень - листопад 1999.
Редакція: Катажина Ледвонь
Фот: Павел Отто
|
|
|
Чалавек перамагае заўжды, калі ён кахае, калі пераадольвае сябе, перакрочвае сваё „я” і сваю недасканаласьць. Колькі б разоў ты ні кахаў, столькі разоў ты пераможца, і столькі разоў ты чалавек. А Бог даў нам ёмістыя сэрцы, здольныя шчыра кахаць. Хаця каханьне бывае нялёгкім, часта цярністым і без узаемнасьці, усё ж яно магчымае, бо сэрцы ў нас вялікія, створаныя для вялікіх пачуцьцяў.
Крыніца: Апостальства хворых, нр 8, жнівень 2001
Opracowanie: Katarzyna Ledwoń
Tłumaczenie: Aleksander Navicki
Здымак: Адам Бжоза |
|
|
Той, хто ўвайшоў на шырокі шлях багацьця й напышанасьці, ненавідзіць бядоты і ня можа зьнесьці прыніжэньня. Ягонае сэрца пакрысе камянее ў нянавісьці да таго, чаго яно не прыймае. А між тым вучань, які ўсьлед за Хрыстом увайшоў на вузкую сьцяжыну галечы, пагарды й прыніжэньня, любіць усё гэта празь любоў да Хрыста, які жыў у галечы, быў паслухмяны й пакорлівы дзякуючы любові да Бога й людзей”. Мы можам ісьці шырокім гасьцінцам, альбо наадварот малою й няпростай сьцяжынай. Ад таго, які шлях мы абярэм залежыць тое, што мы ўбачым на канцы яго.
Крыніца: W drodze – miesięcznik poświęcony życiu chrześcijańskiemu, 5 (297) 1998.
Zredagowała: Katarzyna Ledwoń
Tłumaczył: Aleksander Navicki
fot. Adam Brzoza |
|
|
Трэба пражыць жыцьцё так, каб нічога не шкадаваць. Калі ты з кімсьці разьвітваешся, зрабі гэта так, каб не было недасказанасьцяў, як быццам вы ніколі болей не сустрэнецеся. У жыцьці ж няма магчымасьці вярнуцца, пачаць яшчэ раз ад таго самага моманту. Як жа часта мы паўтараем сабе: „вось калі б можна было паўтарыць яшчэ раз тое, што я змарнаваў, і не паўтарыць бязглуздых памылак, тады б я несумнена даў рады! Шкада, што ў мяне няма яшчэ аднаго шанцу!” Жыць трэба так, каб не шкадаваць, што няма шанцаў паўтору, каб як найрадзей шкадаваць аб нечым такім...
Крыніца: Кс. Мечыслаў Маліньскі, Bajki nie tylko dla dzieci, Wrocław 1985.
Рэдагавала: Катажына Ледвань
Tłumaczył: Aleksander Navicki
Здымак. Адам Мурэк
|
|
|
Чалавеку патрэбны дом. Не: „асабліва ў нашыя часы”; не: „штораз болей”. Заўжды. Адкуль чалавек ёсьць чалавекам, пакуль ён хоча быць чалавекам. Не чатыры сьценкі, не гатэль, не прытулак, а крыніца міру, адпачынку, сілаў, каханьня – дом.
кс. Мечыслаў Маліньскі "Wszystkie nasze dzienne sprawy".
Даслаў: Пётр Кавальчык
Tłumaczył: Aleksander Navicki
фот. Лукаш Казімеж Бандзарэвіч
|
|
|
„Трэба несупынна ўміраць і ўваскрасаць. Трэба, каб у табе несупынна памірала зло і ўваскрасала дабрыня – хаця яе столькі разоў перамагалі, растоптвалі, забівалі”. Мусіць паміраць усё подлае й малое, каб даць дароду народзінам вялікай дабрыні ва ўсім яе харастве. Бог дапаможа ўваскрэснуць, дапаможа пагадзіцца з усім, проста дапаможа.
Крыніца: Кс. Мечыслаў Маліньскі, Nie bój się.
Рэдагавала: Катажына Ледвонь
Пераклаў: Аляксандар Навіцкі
фот. Івона Пшэкоп |
|
|
„– Што значыć давяраць?
- Казаць Богу: я не разумею, але я ўпэўнены ў Табе”. Такі менавіта найпрасьцейшы – і адначасна найцяжэйшы – давер. Падпарадкавацца волі Божай як дзіця, якое няшмат яшчэ разумее, але ж давярае сваім бацкам, бо яно ведае, што ўсім сэрцам можа разьлічваць на іх. У дзяцей мы можам вучыцца давераць найшчырэй, найспантанней, у іх мы знойдзем давер, які супакойвае й дазваляе верыць у лепшае заўтра. Ён дазваляе быць упэўненым у дабрыні не зважаючы на адсутнасьць рацыянальных доказаў яе йснаваньня.
Крыніца: Данель Анґэ, „Паранены пастыр”.
Рэдагавала: Катажына Ледвань
Пераклаў: Аляксандар Навіцкі
фота. Лукаш Бандзарэвіч |
|
|
| |
|