Міжнародны Эвангелізацыйны Партал - Рэлігія Ісус Хрыстос Касьцёл Каталік Біблія

Міжнародны
Эвангелізацыйны
Партал

 


Цэнтар

E-mail

E-паштоўкі

FORUM

Гульні


Рэгістрацыя

English
Español
etina
Swedish

Polski
Italiano
Български
Greek

Deutsch
Yкраїнський
Lithuanian
Nederlands

Franais
Norsk
Беларуская
Japanese

Pусский
Romn
Slovenina
Slovenski

Português
Magyar
中文版简体字
عربي Arabi

 

Google


 

Малітва

За гэтыя эвангелізацыйныя дзеяньні моліцца шмат жаночых кляштараў у розных краінах. Можаш даслаць Сёстрам сваю просьбу да Бога.

yвайдзі 

Зарэгіструйся

Мы будзем інфармаваць і прыпамінаць аб актуалізацыях. Будзем у кантакце.

Рэгістрацыя 

Шукаем

Нам патрэбныя яшчэ каля 2 000 перакладчыкаў (перклад 1 старонкі А4 ў месяц) і 400 рэдактараў (напісаньне кароткага артыкулу – 2/3 старонкі раз у месяц).

заява 

Цэнтар

Першы ў сьвеце Міжнародны Цэнтар Эвангелізацыі па Інтэрнэце.

Мы шукаем людзей з усяго сьвету, якія маглі б прыехаць у горад Лодзь (Польшча) хаця б на 1 год і прысьвяціць свой час эвангелізацыі па Інтэрнэце – працуючы разам з асобамі з многіх краінаў сьвету.

Партал ствараюць

Партал паўстае паволі, бо ўсе мы працуем над ім у вольны час, і не заўжды ў нас дастаткова шмат перакладчыкаў дадзенай мовы. Запрасі іншых людзей, знаёмых далучыцца да гэтай справы.

Статус парталу

Міжнародны Эвангелізацыйны Сэрвіс служыць эвангелізацыі згодна з навучаньнем Каталіцкага Касьцёла, у суствараньне якога можа ўключыцца кожны, выконваючы ўсё бясплатна дзеля супольнага дабра.
Сэрвіс не прыймае ніякіх фінансавых сродкаў, не раклямуе за грошы.

 

Інфармацыя

Партал ствараюць больш як 100 рэдактараў і 300 перакладчыкаў.
Партал – гэта агляд найцікавейшых тэкстаў з каталіцкіх выдавецтваў усяго сьвету. У ім – сьведчаньні навяртаньняў і пераўтварэньняў людзей.
Партал ствараецца ў Польшчы. Выдаецца пры згодзе Курыі Лодзкай Архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкага Касьцёла.
Польская вэрсія парталу ўжо цалкам дзейнічае.

Артыкулы

image  

“Святий – не тільки той, хто без проблем стосується заповідей, кому не трапляються проколи, хто ні в чому не сумнівається. Святим є вже той, хто прагне ним бути”. Важко знайти святого без проблем і клопотів, а навіть хвилин відчаю і зневірення. Бо святі теж були людьми з крові і плоті, теж хворіли, хотіли відпочити, було їм холодно... Але вистояли з Христом і вставали на ноги. Прагнули Неба, незважаючи на свої недоліки. Це найкращий доказ на те, що бути святим писано не тільки вибраним. Може ним стати кожен, достатньо дуже хотіти і перетворювати свої бажання у дії.

Джерело: eSPe – католицький квартальник, nr 48, вересень - листопад 1999.
Редакція: Катажина Ледвонь

Фот: Павел Отто


image  

Чалавек перамагае заўжды, калі ён кахае, калі пераадольвае сябе, перакрочвае сваё „я” і сваю недасканаласьць. Колькі б разоў ты ні кахаў, столькі разоў ты пераможца, і столькі разоў ты чалавек. А Бог даў нам ёмістыя сэрцы, здольныя шчыра кахаць. Хаця каханьне бывае нялёгкім, часта цярністым і без узаемнасьці, усё ж яно магчымае, бо сэрцы ў нас вялікія, створаныя для вялікіх пачуцьцяў.

Крыніца: Апостальства хворых, нр 8, жнівень 2001
Opracowanie: Katarzyna Ledwoń
Tłumaczenie: Aleksander Navicki

Здымак: Адам Бжоза


 

yвайдзі      

Information

Katalog - Add Link

Артыкулы

Чаму патрэбныя людзі аж зь іншых краінаў?

Каб сэрвіс мог эфэктыўна дзейнічаць у кожнай мове, мусіць быць група людзей, якая будзе ў стане разам працаваць І рыхтаваць яго. Неабходныя зладжаныя дзеяньні і цэнтральнае кіраўніцтва, Згаданыя асобы будуць прыймаць супрацоўнікаў у сваіх краінах так, як мы гэта зрабілі ў выпадку польскамоўнай вэрсіі; яны будуць даступныя ўвесь час. Патрэбны нехта, хто свабодна валодае дадзенай мовай.

Дзе яны будуць жыць?

Мы здымем вялікія кватэры ў шматпавярховых дамох, дзе яны будуць жыць па некалькі асобаў.

Дзе яны будуць працаваць?

У цэнтры гораду Лодзь кс. пробашч Эдвард Вечорэк даў на гэтую мэту парафіяльныя памяшканьні. Нявыключана, што пакуль не арганізуем кампутарную тэхніку, будзем працаваць у гзв. інтэрнэтных кавярнях, шэсьць асобаў пры парафіі.

Хто сфінансуе прыезд і пражываньне гэтых людзей?
Я глыбока веру, што людзі з дадзенай краіны сфінансуюць пражываньне аднае асобы (каля 250 $ у месяц ? на аплату за кватэру, харчаваньне, страхоўку і дробныя выдаткі). Веру таксама, што знойдуцца ахвярадаўцы, якія аплацяць прыезд людзей зь бяднейшых краінаў (Расея, Беларусь, Украіна).

Каму перадаваць грошы?
Дадзеная краіна высылаючы сваю асобу сама будзе на яе рахунак пераводзіць сродкі. Сэрвіс не зьяўляецца пасрэднікам у зборцы й перадачы грошай.

У Цэнтар можа прыехаць любая ахвотная асоба?

Не, толькі той, хто выконвае вымаганьні Цэнтру. Аб паездцы ў Цэнтар вырашае Цэнтар з дадзенай краіны ў пагадненьні з Цэнтрам у Лодзі. Кожная асоба мусіць атрымаць вельмі высокую ацэнку свайго ксяндза пробашча.

Якую мову трэба ведаць?
Ангельскую, прынамсі на пачатковым узроўні. На гэтай мове мы ўсе будзем паразумевацца.

Як будзе стварацца Цэнтар?
З нуля. Калі нехта шукае выгодаў і бесклапотнага жыцьця, хай лепей не прыяжджае. Патрэбныя людзі цярплівыя й моцныя, спраўджаныя, якія не пахіснуцца ў сваім імкненьні да дабрыні. Патрэбныя працавітыя, тыя, хто хоча дзейнічаць толькі й выключна дзеля Божае хвалы.

На колькі часу маюць прыехаць дадзеныя асобы?

Мы прынялі ўмоўны пэрыяд ? 1 год. За кожным разам дадзеную асобу трэба будзе прдрыхтаваць і ўвесьці ў сутнасьць справы. Надта частыя замены могуць крыху разьбіць працу.

Ці патрэбная ўступная падрыхтоўка?
Галоўным чынам практычная падрыхтоўка па інфарматыцы ? кампутар, інтэрнэт, хуткае пісаньне ўсімі пальцамі (гэтым можна авалодаць цягам 3 тыдняў, калі вучыцца па 20 хвілін у дзень).

Калі плянуецца прыезд гэтых людзей у Лодзь?

Хацелася б, каб усе прыехалі ў адзін час, каб усім разам пачаць працу.

Мы шукаем асобаў, якія ўзяліся б кіраваць такой акцыяй ў сваіх краінах.

 

 
Sponsor serwera

Powered by pMachine

Webmaster

Justyna Zaleska

Партал дзейнічае за згодай Курыі Лодзкай Архідыяцэзіі. Касьцельны Асыстэнт: кс. др. Марэк Стэмпняк Дакумэнт: L.dz. 1126/2000
Партал рэдагуюць сотні асобаў з розных месцаў сьвету.