Першы ў сьвеце Міжнародны Цэнтар Эвангелізацыі па Інтэрнэце.
 

На найважнейшыя пытаньні паспрабуем адказаць у пунктах.

 

Чаму патрэбныя людзі аж зь іншых краінаў?

Каб сэрвіс мог эфэктыўна дзейнічаць у кожнай мове, мусіць быць група людзей, якая будзе ў стане разам працаваць І рыхтаваць яго. Неабходныя зладжаныя дзеяньні і цэнтральнае кіраўніцтва, Згаданыя асобы будуць прыймаць супрацоўнікаў у сваіх краінах так, як мы гэта зрабілі ў выпадку польскамоўнай вэрсіі; яны будуць даступныя ўвесь час. Патрэбны нехта, хто свабодна валодае дадзенай мовай.

 

Дзе яны будуць жыць?

Мы здымем вялікія кватэры ў шматпавярховых дамох, дзе яны будуць жыць па некалькі асобаў.

 

Дзе яны будуць працаваць?

У цэнтры гораду Лодзь кс. пробашч Эдвард Вечорэк даў на гэтую мэту парафіяльныя памяшканьні. Нявыключана, што пакуль не арганізуем кампутарную тэхніку, будзем працаваць у гзв. інтэрнэтных кавярнях, шэсьць асобаў пры парафіі.

 

Хто сфінансуе прыезд і пражываньне гэтых людзей?
Я глыбока веру, што людзі з дадзенай краіны сфінансуюць пражываньне аднае асобы (каля 250 $ у месяц на аплату за кватэру, харчаваньне, страхоўку і дробныя выдаткі). Веру таксама, што знойдуцца ахвярадаўцы, якія аплацяць прыезд людзей зь бяднейшых краінаў (Расея, Беларусь, Украіна).

 

Каму перадаваць грошы?

Дадзеная краіна высылаючы сваю асобу сама будзе на яе рахунак пераводзіць сродкі. Сэрвіс не зьяўляецца пасрэднікам у зборцы й перадачы грошай.

 

У Цэнтар можа прыехаць любая ахвотная асоба?

Не, толькі той, хто выконвае вымаганьні Цэнтру. Аб паездцы ў Цэнтар вырашае Цэнтар з дадзенай краіны ў пагадненьні з Цэнтрам у Лодзі. Кожная асоба мусіць атрымаць вельмі высокую ацэнку свайго ксяндза пробашча.

 

Якую мову трэба ведаць?

Ангельскую, прынамсі на пачатковым узроўні. На гэтай мове мы ўсе будзем паразумевацца.

 

Як будзе стварацца Цэнтар?
З нуля. Калі нехта шукае выгодаў і бесклапотнага жыцьця, хай лепей не прыяжджае. Патрэбныя людзі цярплівыя й моцныя, спраўджаныя, якія не пахіснуцца ў сваім імкненьні да дабрыні. Патрэбныя працавітыя, тыя, хто хоча дзейнічаць толькі й выключна дзеля Божае хвалы.

 

На колькі часу маюць прыехаць дадзеныя асобы?

Мы прынялі ўмоўны пэрыяд 1 год. За кожным разам дадзеную асобу трэба будзе прдрыхтаваць і ўвесьці ў сутнасьць справы. Надта частыя замены могуць крыху разьбіць працу.

 

Ці патрэбная ўступная падрыхтоўка?

Галоўным чынам практычная падрыхтоўка па інфарматыцы кампутар, інтэрнэт, хуткае пісаньне ўсімі пальцамі (гэтым можна авалодаць цягам 3 тыдняў, калі вучыцца па 20 хвілін у дзень).

 

Калі плянуецца прыезд гэтых людзей у Лодзь?

Хацелася б, каб усе прыехалі ў адзін час, каб усім разам пачаць працу.

 

Мы шукаем асобаў, якія ўзяліся б кіраваць такой акцыяй ў сваіх краінах.